пятница, 9 мая 2014 г.

Нашыя беларускамоўныя дзіцячыя кнігі (Наши белорусскоязычные детские книги).

Нас даволі часта пытаюцца пра тое, як мы вучым дзяцей беларускай мове, ці вучым увогуле і г.д. Вось я і вырашыла напісаць падрабязны пост на гэтую тэму:) Мае муж і свёкр - вялікія патрыёты роднай мовы, мы з маёй матуляй таксама яе любім і паважаем, таму нават збіраліся раней размаўляць толькі на ёй, але не пайшло штосьці. Муж у інтэрнэце толькі на беларускай мове і піша, а я зараз яе вельмі хутка забываю, а раней нават вершы пісаць была здольна... Вельмі не хацелася б, каб нашыя сыны не разумелі мову нашых продкаў, хочацца, каб яна заставалася жывой і ў наступных пакаленнях...калі не на языках, так хаця б у галовах...
Спецыяльна мы нічога не вучым, але ж у нашай сям'і шмат беларускай музыкі/кліпаў, калыханкі з нараджэння пяю на беларускай мове і кнігі чытаем. Час ад часу гутарым па-беларуску, але на жаль вельмі рэдка, ёсць аб чым падумаць :)

Дык вось я вырашыла паказаць нашыя беларускамоўныя кнігі дзеля дзетак.
Пачну з тых, якія мы чытаем, глядзім зараз (іх сфатаграфавала цалкам усе старонкі - можа каму яны будуць не толькі цікавы, але і карысны - можна друкаваць))) Прашу прабачэння за якасць. А напрыканцы пакажу, што яшчэ чакае сыноў, калі яны падрастуць))) Брала кнігі толькі з кніжнай паліцы, таму магла чтосьці і не знайсці (дарослыя у нас таксама прысутнічаюць - іх не разглядала).

Каб не перагружаць пост фатаздымкамі старонкі запампавала ўкантакце.
Спіс с асноўнымі фота пад катам...



1) Пятрусь Макаль "Я гатую абед": вершы з нашага дзяцінства:) Вельмі прыемна і цікава пачытаць, радкі лёгка запамінаюцца. Засталася ад мужа яшчэ (мы большасць нашых кніг захавалі з нашага дзяцінства).
Палістаць можна тут (пачатак гэтай кнігі).

2) Уладзіслаў Бубен "Марцін і кацяня". Вельмі лёгкая, павучальная і зразумелая нават малым гісторыя. Прыемныя малюнкі:)
Муж набыў у Кнігарне.
Палістаць пачынаючы адсюль
3) "Стары конь": Кірылу вельмі падабаецца чытаць гэтую казку, а якія малюнкі)))
Муж набыў у Кнігарне. 
Палістаць пачынаючы адсюль.  












 


4) Рыгор Барадулін "Сябрына". Набылі ў кіёску, як заўсёды выпадкова:) Кніга больш дзеля дарослых, таму што сэнс с гумарам:)))
Малюнкі - прыгажосць!
Палістаць пачынаючы адсюль.













5) Старжынская, Дубініна "Вучымся гаварыць на роднай мове". Знайшлі ў Кнігарне.
Кароценькія простыя вершыкі пра самыя асноўныя рэчы:)
Палістаць пачынаючы адсюль.












6) Валянціна Гіруць-Русакевіч "А ці ведаеце вы?". Матуля дзесьці набыла.
Цудоўныя малюнкі!!!
Вершы цяжкаватыя дзеля рускамоўнага дзіцяці, але затое шмат інфармацыі і беларускае гучанне...
Палістаць пачынаючы адсюль.











7) "Маляванка беларуская". Маляванка з гісторыямі на рускай і беларускай мовах. Але ж пераклад, на мой погляд, не вельмі добры... Падыходзіць дзеля тых, хто ўжо дрэнна памятае беларускую мову... А таксама дзеля дзетак, якія ўжо самі чытаюць.
Палістаць пачынаючы адсюль.











8) Юя Вісландэр, Свэн Нурдквіст "Мама Му чытае".
Вельмі класная кніга!!! Вядомы аўтар. Шыкоўныя змест і малюнкі!!!
Таксама ў Кнігарне знайшлі.
Палістаць пачынаючы адсюль.












9) "Залатая кніга казак": у дзіцячай краме набыў муж. Не змог прайсці міма малюнкаў... Тоўстая і прыгожая. Па зместу не скажу -  чытаў сынок з татай толькі. Вось сёння і я таксама азнаёмлюся падрабязней!
Палістаць пачынаючы адсюль. Не палянавалася і ўсе старонкі запампавала:)))











10) Лазука "Гісторыя сусветнага мастацтва": час ад часу глядзім малюнкі і адказваем на пытанні дзіцяці, а часцей ён сам глядзіць:)) Дзякуй сяброўцы за гэткі падарунак!
Палістаць (але не ўсю, толькі некаторыя старонкі дзеля прыклада) пачынаючы адсюль.














І проста пакажу вокладкі кніг, якія чакаюць свайго часу... Вось паглядзела і некаторыя ўжо можна і пачынаць)))) Магчыма яшчэ напішу пра іх падрабязней:) Большая частка з мужава дзяцінства, астатнія набыліся не так даўно...
Гэтая кніга - проста знаходка!!! Як-небудзь усю запампую, беларуская мова ў малюнках!!!
Выпусціў МТБанк
Напісала матуля маёй сяброўкі, цудоўая кніга, павінна быць у кожнай беларускай сям'і!
Малюкі якія..ммм...
Падпісана мужу с яго братам ад аўтара:)

Прапаную падзяліцца кнігамі, якія чытаеце на роднай мове Вы, пагляджу з вялікім задавальненнем!!! Спадзяюся, што нас шмат!!!

2 комментария:

  1. Забавно! Вроде не по русски, а практически все понятно))) Молодцы!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Спасибо, Юля:) Забавно, что прокомментировала только ты, а белорусы молчат:)))

      Удалить